Следчы камітэт выявіў шматмільярдныя крадзяжы у магілёўскім спортклубе "Спартак"

Следчы камітэт выявіў шматмільярдныя крадзяжы у магілёўскім спортклубе "Спартак"

Трох супрацоўніц цэнтралізаванай бухгалтэрыі Магілёўскага абласнога спартыўнага клуба "Спартак" Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі западозрылі ў крадзяжах.

Факт крадзяжу выявіў спярша Камітэт дзяржбяспекі, які правёў праверку бухгалтарскіх дакументаў клуба. КДБ пачаў справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам, перадае БелаПАН. Потым справу перадалі ў Следчы камітэт. Да таго ж, кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне Магілёўскага аблвыканкама праводзіць рэвізію фінансавых і іншых дакументаў клуба, каб высветліць дакладную суму крадзяжоў.

Прадстаўніца спортклуба з Мінска Кацярына Сянкевіч у судзе 24 лістапада паведаміла, што шкода спортклубу "Спартак" складае больш за 4 мільярды рублёў. Аднак яна не выключае, што па выніках рэвізіі гэтая сума будзе перагледжаная і шкода будзе ацэненая ў 7-8 мільярдаў рублёў.

Усіх трох фігурантак крымінальнай справы звольнілі з бухгалтэрыі спортклуба.

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі