Следчыя вывучаюць відэа падзення ваеннага верталёта на Гомельшчыне (фота, відэа)

Следчыя вывучаюць відэа падзення ваеннага верталёта на Гомельшчыне (фота, відэа)

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце падзення ваеннага верталёта Мі-24п каля Мазыра Гомельскай вобласці. Крымінальная справа заведзеная па ч.1 арт.465 КК (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх).

Як паведамлялася раней, аварыя адбылася 25 красавіка каля 16-й гадзіны. Верталёт Мі-24п, які належыць 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў Супрацьпаветранай абароны, ажыццяўляў вучэбны палёт. Ён спрабаваў зрабіць запланаваную пасадку па-за тэрыторыяй аэрадрома, аднак заваліўся набок

Выпадковыя відавочцы знялі момант падзення верталёта. Паведамляецца, што экіпаж верталёта застаўся жывы.

26 красавіка следчыя працягваюць працаваць на месцы аварыі. Яны агледзелі месца здарэння, дапыталі відавочцаў, узялі ўзоры паліва ды іншых тэхнічных вадкасцяў, забралі бартавыя самапісцы. У справе прызначаныя судовыя экспертызы, вывучаецца лётная і тэхнічная дакументацыя.

Следчыя вывучаюць відэа падзення ваеннага верталёта на Гомельшчыне (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі