Следчыя звязалі Сцяпана Пуцілу з замежнай арганізацыяй у Польшчы

Сцяпан Пуціла
Сцяпан Пуціла

 

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску працягвае расследаваць крымінальную справу, распачатую ў дачыненні да Сцяпана Пуцілы і іншых асоб, якія маюць дачыненне да стварэння і кіравання тэлеграм-каналаў, якія ў Беларусі прызналі па-за законам.

Сьледчыя паведамляюць, што выявілі і далучылі да матэрыялаў справы факты заклікаў да пратэстаў, блакаванні дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення і маршрутаў перамяшчэння.

Да справы таксама далучылі атрыманыя вынікі псіхалінгвістычнай экспертызы.

Згодна з матэрыяламі справы, Сцяпан Пуціла і іншыя людзі з'яўляюцца ўладальнікамі і рэдактарамі тэлеграм-каналаў, якія ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі. Следчыя ўстанавілі групу асоб, якая займаецца пошукам, зборам, аналізам і стварэннем інфармацыйных паведамленняў, а таксама матэрыялаў для размяшчэння, за што атрымлівае грошы. Спецыялісты сцвярджаюць, што дзейнасць вышэйзгаданых асобаў ужо аб'яднаная ў арганізацыю, офіс якой размешчаны ў Варшаве.

"Акрамя апісанага яны фінансава падсілкоўваліся і ад размяшчэння рэкламы на экстрэмісцкіх рэсурсах", — піша тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Следчыя лічаць, што дзейнасць Сцяпана Пуцілы і іншых датычных да яе асоб мае прыкметы замежнай экстрэмісцкай арганізацыі, якой не месца на тэрыторыі Беларусі. Матэрыялы аб прызнанні рэдакцыі "замежнай і экстрэмісцкай", а таксама па яе забароне ў нашай краіне ўжо "перададзены ў кампетэнтныя органы для прыняцця рашэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі