Службовыя асобы "Беларуськалія" раскралі маёмасць амаль на 400 мільёнаў рублёў
Мінская абласная міліцыя вывіла факт крадзяжу ў буйных памерах на "Беларуськаліі". Як паведамляе міліцыя, падазраванымі па справе праходзяць службовыя асобы будаўнічых арганізацый, якія выконвалі працы на аб'екце "1-е рудаўпраўленне. Тэхпераўзбраенне сільвінітава-ўзбагачальнай фабрыкі. Мадэрнізацыя прытокава-выцяжной вентыляцыі ў будынку грануляцыі".
Падчас работ яны стварылі няўлічаныя лішкі металапракату агульнай вагой больш за 20 тон на агульную суму больш за 227 мільёнаў рублёў. 13 траўня яны прадалі гэтыя лішкі з выкарыстаннем падробленых дакументаў прадстаўніку камерцыйнай структуры.
Дарэчы, падчас расследавання высветлілася, што такі факт раскрадання быў не адзіны. Аналагічным спосабам яны выкралі і прадалі металапракат на суму больш за 168 мільёнаў рублёў.
Пракуратура Салігорскага раёна пачала крымінальную справу.
Фота: livejournal.com