Сляпы радыёдыджэй: пра ўласную радыёстанцыю, Саладуху і смешную зарплату
Мінскі фанат радыё Павел Рудзеня паказаў Еўрарадыё, у чым сэнс яго жыцця, і распавёў пра дзіўную незапатрабаванасць у Беларусі. (ВІДЭА)
Невідушчы Павел Рудзеня арганізаваў радыёстанцыю прама ва ўласнай кватэры. І вяшчае на цэлы мікрараён. У госці на яго “Мясцовае радыё” прыходзілі Саладуха, Пугач, Калдун, Афанасьева і многія іншыя.
Сляпы мінскі радыёдыджэй вядомы нават за мяжой, атрымліваў “Прэмію Папова”, але ў Беларусі не можа зарабляць улюбёнай справай.