СМІ: Атачэнне Пуціна вывела з Расіі ў афшоры 2 мільярды долараў

СМІ: Атачэнне Пуціна вывела з Расіі ў афшоры 2 мільярды долараў

Атачэнне Уладзіміра Пуціна вывела з Расіі праз сетку банкаў і ценевых кампаній каля 2 мільярдаў долараў. Такія звесткі абнародаваныя ў дакладзе Міжнароднага кансорцыўма журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) 3 красавіка.

Аўтары расследавання спасылаюцца на "беспрэцэдэнтную ўцечку мільёнаў дакументаў" з базы даных Mossack Fonseka, чацвёртай па велічыні ў свеце афшорнай юрыдычнай фірмы. У дакументах фірмы згадваюцца 72 былыя і цяперашнія кіраўнікі розных дзяржаў, а таксама многія вядомыя кампаніі і людзі.

Імя расійскага прэзідэнта не фігуруе ні ў адным з дакументаў. Але звесткі сведчаць, што "сябры Пуціна" зарабілі мільёны, сцвярджаецца ў расследаванні. Шлях афшорнага ланцужкі пачынаецца ў Панаме, ідзе праз Расію, Швейцарыю і заканчваецца на Кіпры, піша ICIJ.

Асаблівая ўвага ў дакументах надаецца "сябру Пуціна" Сяргею Ралдугіну. Ён назбіраў не менш як 100 млн долараў, заяўляюць аўтары расследавання.

У дакладзе гаворыцца, што для адмывання грошай быў выкарыстаны камерцыйны банк "Расія". У дакументах згадваюцца чатыры фірмы, так ці інакш маюць дачыненне да Расіі — Sonnette Overseas, International Media Overseas, Sunbarn і Sandalwood Continental. Усе яны зарэгістраваныя ў афшорах і, як сцвярджаецца, звязаныя з банкам "Расія" і блізкімі знаёмымі расійскага прэзідэнта.

Гэтыя кампаніі ўдзельнічалі ў здзелках, якія эксперты, якія азнаёміліся з дакументамі, лічаць падазронымі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі