СМІ: Беларусь на тры гадзіны схадзіла ва "Ўсходняе партнёрства"
Пра тое, як цягам аднаго дня Беларусь увайшла ва “Ўсходняе партнёрства” і выйшла з яго, Еўрарадыё даведалася, гартаючы старонкі беларускіх медыяў за апошні тыдзень. Паведамленні пра тое, што ЕС прыняў Беларусь ва “Ўсходняе партнёрства”, з’явіліся раніцай 24 лютага. Гэтую навіну надрукавалі ўсе без выключэння. Дзяржаўныя медыі – са спасылкай на РИА “Новости”, недзяржаўныя – спасылаючыся на інфармацыйнае агенцтва “БелаПАН”. Так, напрыклад, як газета “Наша Ніва”:
“Еўрапейскі саюз афіцыйна ўключыў Беларусь у праграму «Ўсходняе партнёрства». Рашэнне было прынятае 23 лютага ў Бруселі кіраўнікамі ўсіх 27 краін – членаў ЕС”.
Але ўжо праз тры гадзіны на сайце “Нашай Нівы” з’явілася абвяржэнне. Выявілася, што афіцыйны Брусель нікога нікуды не прымаў. Міністры краінаў ЕС – цытуем – толькі “абмеркавалі «падрыхтоўку да прыняцця» ініцыятывы «Ўсходняе партнёрства»”.
Па байнэце пранёсся ўраган абвяржэнняў. Падзеі гэтага дню адным радком рэзюмавала інтэрнэт-медыя “Белорусский партизан”:
“Дарма панікавалі адны і радаваліся іншыя”.
Паводле інтэрнэт-газеты “Белорусские новости”, нягледзячы на тое, што навіна сталася плёткай, “відавочна, што ўсё ідзе да хуткага ўключэння Беларусі ў ініцыятыву «Ўсходняга партнёрства» Еўрасаюза”.
Друкаваныя версіі беларускіх медыяў не паспелі адрэагаваць ні на навіну пра ўваход Беларусі ва “Ўсходняе партнёрства”, ні на абвяржэнне. Сайты ж дзяржаўных медыяў абвяргаць плётку не спяшаліся.
Дагэтуль гэтага не зрабіла газета “Беларусь Сегодня”. Затое вядомы калумніст Ігар Кольчанка 25 лютага “нарадзіў” вялікі артыкул пра тое, як Усходняя Еўропа неўзабаве патопіць Заходнюю праз сваю няздольнасць разлічыцца па крэдытах:
“Венская прэса піша, што ў бліжэйшыя месяцы краіну чакае «манетарны Сталінград»: дастаткова кожнаму дзесятаму пазычальніку з Усходу адмовіцца плаціць па працэнтах, каб наступіў «крах аўстрыйскай фінансавай сістэмы»”.
А што партнёрства? Так, дробязь. Мы гатовыя ў яго ўвайсці, але толькі з высока задранай галавой.
Тым часам Крысціна Гаях, прэс-сакратар Хаўера Саланы, папярэдзіла, што ўваход Беларусі ва “Ўсходняе партнёрства” магчымы толькі пасля таго, як краіна выканае ўмовы ЕС. Пра гэта піша “БелаПАН”:
“Беларусь зможа браць удзел у праекце Еўрасаюза «Ўсходняе партнёрства», толькі калі ўмовы ЕС будуць выкананыя. У прыватнасці, у Беларусі павінны выконвацца правы чалавека, павінен быць наладжаны дыялог паміж апазіцыяй і ўрадам, а таксама забяспечаная свабода прэсы”.
Пазіцыя Еўропы ўзрушыла дэпутата Нацыянальнага сходу Генадзя Давыдзьку. Своеасаблівы адказ на рэпліку Крысціны Гаях ён даў у інтэрв’ю “БелГазете”:
“Чаму мы не можам патрабаваць чаго-небудзь ад іх, а яны ад нас патрабуюць? Ставяцца да нас як да ўбогіх, якім трэба паказваць пальчыкам, камандаваць: «Месца!» Навучаць, у якой руцэ трымаць нож, а ў якой відэлец... Быццам мы нейкія недалеткі!
Мы таксама можам паказаць недахопы іх дзяржаўнага ладу і іх стаўлення да людзей! І лішні раз нагадаць: калі бы мы не ратавалі іх ад фашызму, то і гарады нашыя ацалелі б, і жыхароў было б не 10 млн., а 100 млн.!”
Інтэрнэт-газета “Белорусские новости” прапануе ўвазе чытачоў каментар былога намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Саннікава. Эксперт лічыць, што Еўрасаюз не мае нагоды для таго, каб уключыць ва “Ўсходняе партнёрства” Беларусь:
“Зараз Еўрасаюз заплюшчвае вочы на тое, што змены ідуць у іншы, негатыўны бок, што ў нас ізноў з'явіліся палітвязні, што разганяюцца мірныя акцыі. А з боку Еўропы кажуць, што «ёсць пазітыўныя змены». Я іх не бачу”.
Ці ўключаць Беларусь ва “Ўсходняе партнёрства”, залежыць таксама ад таго, ці прызнае нашая краіна незалежнасць Абхазіі і Паўночнай Асеціі. Гэтага не хоча Еўропа і вельмі хоча Расія. Але на тое, як беларускія ўлады будуць рашаць гэтую галаваломку, мы паглядзім ужо на наступным тыдні.
Калаж: "Белорусские новости"