СМІ: Беларускую АЭС могуць здаць у экслуатацыю на год пазней

СМІ: Беларускую АЭС могуць здаць у экслуатацыю на год пазней

Беларускую АЭС могуць здаць у экслуатацыю на 10-12 месяцаў пазней. Пра гэта заявіў у каментары "Интерфаксу" неназваны эксперт энергарынку. Ён лічыць, што расійскай дзяржкарпарацыі "Расатам", магчыма, давядзецца аддаць Беларусі корпус энергаблока № 2 Ленінградскай АЭС-2, якая таксама цяпер будуецца. Ён знаходзіцца "ў большай ступені гатоўнасці".

Інцыдэнт на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС адбыўся ў ноч на 10 ліпеня (пра яго стала вядома значна пазней). Корпус рэактара пераносілі з аднаго месца на другое на вышыні чатыры метры, калі паламаўся пад'ёмны кран. Паўгадзіны корпус вісеў, нахіляўся, пакуль не "датыкнуўся да зямлі". Першы намеснік гендырэктара "Расатама" Аляксандр Локшын заявіў, што расійскі падрадчык гатовы замяніць корпус першага рэактара на Беларускай АЭС, калі ў гэтым будзе неабходнасць і калі на гэтым будзе настойваць беларускі бок. На мінулым тыдні міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык заявіў, што Беларусь вырашыла замяніць корпус рэактара першага блока АЭС у Астравецкім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі