СМІ: супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца

СМІ: супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца

Супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца, стукнуўшы яго ў твар, паведамляе Радыё "Рацыя". Здарэнне зафіксавала відэакамера. 

Паведамляецца, што каля крамы "Алмі" на праспекце Незалежнасці ў Слоніме спынілася машына. Да яе падышоў слонімец Ілля, нешта запытаў. З машыны выскачыў чалавек і стукнуў яго ў твар — той паваліўся. 

Хуткая дапамога выратаваць слонімца не змагла. Праз пару гадзін Ілля памёр.

У забойстве падазраюць супрацоўніка Слонімскай ДАІ. Спачатку яго затрымалі, але потым выпусцілі пад падпіску аб нявыяздзе. Журналісты асцерагаюцца, што Слонімскі РАУС імкнецца скрыць факт забойства. 

Дарэчы, інспектар ДАІ ў мінулым здаў іспыт на "крапавы берэт". 

Паведамляецца, што цяпер у справе разбіраюцца следчыя органы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі