СМІ: Трамп плануе вывесці войскі з Германіі і размясціць іх у Венгрыі

Амерыканскія вайскоўцы ў Германіі

Амерыканскія вайскоўцы ў Германіі / Deutsche Welle

Дональд Трамп збіраецца вывесці амерыканскія войскі з Германіі і перадыслакаваць іх у сяброўскую для Расіі Венгрыю, піша The Telegraph са спасылкай на крыніцы. Гэта яшчэ больш пагоршыць адносіны паміж ЗША і краінамі Еўрасаюза.

Па данных выдання, каля 160 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў знаходзяцца за межамі ЗША, большасць з іх — у Германіі, дзе ў ЗША ёсць некалькі буйных вайковых аб'ектаў, у тым ліку авіябаза Рамштайн і штаб-кватэра Еўрапейскага камандавання Узброеных сіл ЗША.

Падчас свайго першага тэрміна Трамп загадаў вывесці з Германіі 12 тысяч вайскоўцаў, але быў спынены Джо Байдэнам на фоне шырокай крытыкі з боку Кангрэса. Цяпер, са слоў прадстаўніка Белага дома, размова можа ісці пра перадыслакацыю 35 тысяч вайскоўцаў.

Трамп неаднаразова крытыкаваў краіны НАТА за недасягненне бягучага двухпрацэнтнага ўзроўню выдаткаў на абарону, сцвярджаючы, што гэтая дыспрапорцыя ўскладае несправядлівы цяжар на Злучаныя Штаты.

"Трам раз'юшаны тым, што яны (Еўропа), здаецца, падштурхоўваюць да вайны", — сказаў суразмоўца выдання.

Раней паведамлялася, што Трамп разглядае магчымасць унясення істотных змен у палітыку ўдзелу ЗША ў НАТА. На наступным тыдні Вашынгтон наведае генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі