СМІ: верагодны арганізатар забойства Нямцова — маёр, пра яго ведае Пуцін
Аднак афіцэра толькі дапыталі, не затрымлівалі.
З'яўляюцца новыя падрабязнасці пра расследаванне забойства ў Маскве расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Як піша маскоўская "Новая газета", верагодны арганізатар забойства не Заур Дадаеў, які цяпер за кратамі, а нехта Руслан, які мае званне — маёр. "Яго прозвішча вядомае прэзідэнту, і менавіта яго дапытвалі ў Грозным у панядзелак, не дапусціўшы ўцечкі ў прэсу, але намякнуўшы, што блізкі сваяк Руслана — высокапастаўлены чачэнскі сілавік", — адзначае выданне.
Вядома, што Руслан раней таксама служыў у батальёне "Поўнач" унутраных войск МУС Расіі, які дыслакуецца ў Чачні, мае ўзнагароды. Пазней ён перабраўся ў Маскву, дзе жывуць два ўплывовыя яго блізкія сваякі, якія, у сваю чаргу, вельмі блізкія да кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.
"Новая газета" піша, што ў выніку расследавання забойства Нямцова сутыкнуліся дзве сілы: расійскія праваахоўныя органы і спецслужбы — з аднаго боку, і цяперашняе кіраўніцтва чачэнскай рэспублікі — з другога. Паводле выдання, у такой сітуацыі "лёс расследавання забойства Барыса Нямцова будзе вызначаць не Следчы камітэт і ФСБ, а прэзідэнт асабіста".
Дадаеў быў звольнены з МУС на наступны дзень пасля забойства Нямцова
Нагадаем, што па справе забойства 55-гадовага Барыса Нямцова арыштаваныя Заур Дадаеў (былы намеснік камандзіра батальёна "Поўначы"), Анзор Губашаў, яго брат Шагід Губашаў, Тамерлан Эскерханаў, Хамзат Бахаеў. Яшчэ адзін баец "Поўначы" Беслан Шаванаў падарваў сябе гранатай падчас спробы арышту. Напярэдадні з'явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ 2 чалавек.
Меркаваныя забойцы Нямцова сачылі за ім задоўга да трагедыі ў Парыжы (фота)
Фота: novayagazeta.ru