Смольскі ў гонцы з масавым стартам на Алімпіядзе заняў 17-е месца
18 лютага Антон Смольскі ў масстарце на Алімпіядзе заняў 17-е месца. У беларускага біятланіста былі чатыры штрафныя кругі. Пераможцу ён прайграў больш за тры хвіліны.
Гонку з масавым стартам выйграў нарвежац Ёханэс Бо, срэбра ў шведа Марціна Пансілуомы, бронза ў нарвежца Ветле Крысціянсэна.
На пекінскай Алімпіядзе Смольскі раней выйграў срэбра ў індывідуальнай гонцы на 20 км. Гэта адзін з двух медалёў беларускай зборнай. Іншы, таксама срэбра, заваявала фрыстайлістка Ганна Гуськова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.