SMS-траяны атакуюць сматрфоны і планшэты
Зламыснікі маскіруюць шкодную праграму пад WhatsApp і распаўсюджваюць праз неафіцыйныя крамы мабільных дадаткаў.
Міжнародная антывірусная кампанія ESET папярэджвае пра новы мабільны SMS-траян, арыентаваны на смартфоны і планшэты на базе Android. З пачатку года актыўнасць віруса расце. Шкодная праграма TrojanSMS.Agent.ZS замаскіраваная пад WhatsApp і распаўсюджваецца праз неафіцыйныя крамы мабільных дадаткаў.
Пасля загрузкі першага apk-файла з падробленым WhatsApp вірус прапаноўвае карыстальніку ўнесці плату за выкарыстанне дадатку. Пасля завяршэння плацяжа пачынаецца загрузка другога apk, які змяшчае дадатковыя пакеты. Затым траян пераходзіць да ўсталявання ў аперацыйную сістэму і запрошвае правы адміністратара, у тым ліку дазвол на адпраўку SMS.
Затым праграма пачынае несанкцыянаваную рассылку паведамленняў на платныя нумары і такім чынам спустошвае рахунак уладальніка смартфона. Апроч таго, шкодная праграма ўмее самастойна рабіць званкі і накіроўваць на аддалены сервер дадзеныя пра прыладу і сістэму.
Каб пазбегнуць такіх непрыемнасцяў, ESET рэкамендуе ўсталёўваць папулярныя дадаткі толькі з афіцыйных пляцовак і абараняць смартфоны і планшэты сучаснымі антывірусамі, пішуць naviny.by