Снапкоў: Шэраг экспертаў кажуць пра верагоднасць паўтарэння крызісу 2011-га
У чацвер міністр эканомікі Беларусі зрабіў некалькі заяваў.
Адказваючы на пытанне журналістаў, наколькі верагоднае паўтарэнне ў нашай краіне крызісу ўзору 2011 года, Мікалай Снапкоў прызнаў, што з ўлікам паказчыкаў плацёжнага балансу і экспарту, некаторыя эксперты агучваюць такую верагоднасць. "Але яна выключана абсалютна", — падкрэсліў міністр.
Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на 2014 год пры пэўных фактарах можа быць палепшаны, заявіў Мікалай Снапкоў. Паводле разлікаў Міністэрства эканомікі, рост Валавога ўнутранага прадукта ў наступным годзе прагназуецца на ўзроўні 2,4% супраць 5,7%, якія планаваліся раней. Перагледжаны і ўзровень інфляцыі — да 14,5% супраць ранейшых 11%.
Паводле слоў Снапкова, Беларусь вельмі разлічвае на новую фінансавую праграму з Міжнародным валютным фондам, інфармуе БЕЛТА.
На здымку: Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў і прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Фота — bymedia.net