Снайперка Красоўская жывая, яна адмовіцца ад беларускага грамадзянства (відэа)

Нагадаем, днямі з'явілася інфармацыя, што Наталля Красоўская загінула падчас штурму Яленаўкі на поўдзень ад Данецка. Адзіным доказам былі фотаздымкі загінулай, якія зрабілі ўкраінскія сілавікі. Аднак дакументаў не было знойдзена.

Аднак у сваім відэазвароце Красоўская называе дату, калі запісваецца відэа — 28 жніўня, і абвяргае паведамленні пра сваю смерць. Паводле яе слоў, яна не хоча больш насіць на сваёй уніформе беларускі дзяржаўны сцяг і плануе адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Прычына — ёй "перастаў падабацца" Лукашэнка, які "падтрымлівае Парашэнку".

Красоўская кажа, што калі і прыедзе на радзіму, то са зброяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі