Сноўдэн: ЗША вылучаюць на шпіёнаў больш за 50 млрд долараў у год
Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн раскрыў ценявы бюджэт амерыканскіх спецслужбаў у 2013 годзе.
Выявілася, што ўтрыманне "рыцараў плашча і кінжала" каштавала Вашынгтону 52,6 мільярда долараў, паведамляе РБК са спасылкай на The Washington Post. Газета атрымала 178-старонкавы даклад, у якім распавядаецца пра бюджэт спецслужбаў і праведзеныя сілавікамі аперацыі. Выведвальная супольнасць ЗША складаецца з 16 службаў, штат уключае крыху больш за 107 тысяч супрацоўнікаў.
На фінансаванне Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ўлады ЗША вылучылі амаль 15 мільярдаў долараў, на Агенцтва нацыянальнай бяспекі — крыху больш за 10 мільярдаў. Столькі ж атрымала Нацыянальнае ўпраўленне ваенна-касмічнай разведкі.
У дакладзе паведамляецца, што сёлета АНБ і ЦРУ актыўна пачалі займацца "наступальнымі кібераперацыямі". Гаворка ідзе пра ўзлом замежных камп'ютарных і інфармацыйных сетак.
Фота — tubefilter.com