Сотавыя аператары будуць паведамляць у падатковую, хто колькі кладзе на тэлефон

Падатковая павялічыць кантроль за беларусамі

Падатковая павялічыць кантроль за беларусамі / pixabay.com

Аператары мабільнай сувязі цяпер абавязаныя падаваць падатковай інспекцыі поўную версію базы даных па абанентах. Рабіць гэта трэба будзе двойчы на год — да 1 чэрвеня і 1 снежня. Адпаведныя нормы прадугледжваюцца праўкамі ў Падатковы кодэкс, якія зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама мабільныя аператары цяпер абавязаныя даваць падаткавікам аддалены доступ да базы даных па абанентах.

Акрамя таго па запыце падаткавікоў сотавыя аператары абвязаныя даваць інфармацыю, на якія сумы папаўняўся рахунак абанента-фізасобы. Такія даныя змогуць запытаць за апошнія пяць гадоў.

Уся гэтая інфармацыя падаецца падаткавікам бясплатна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі