Сотні гродзенцаў акунуліся на Вадохрышча (фотарэпартаж)

Сотні гродзенцаў акунуліся на Вадохрышча (фотарэпартаж)

Каля 500 гродзенцаў акунуліся на Вадохрышча. Традыцыйны абрад прайшоў на папулярным у мясцовых жыхароў Юбілейным возеры пад горадам, каля ратавальнай станцыі. Побач былі выстаўленыя дзве вялікія вайсковыя палаткі: мужчынская ды жаночая, а таксама падагнаныя палявыя кухні (ад вайскоўцаў і МНС). Пасля малення над ярданню, як палонку называюць па праваслаўным звычаі, усе ахвочыя змаглі акунуцца. 

Нягледзячы на цеснату ў намётах, вялікія чэргі за гарбатай і “салдацкай кашай” ды нястачу парковачных месцаў, гродзенцаў сёння сабралася багата.

"Гэта традыцыя, кожны год па мажлівасці я стараюся ўдзельнічаць, — кажа ўдзельнік Міхаіл. — Зарад бадзёрасці, энэргіі, сілы і духоўнасці на ўвесь год адчуваецца".

Мерапрыемства традыцыйна ладзіць гродзенская ініцыятыва “Сіла прыроды” сумесна з праваслаўнай ды каталіцкай цэрквамі, МНС і вайскоўцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі