Сотні жыхароў Салігорска здалі кроў для хворага на лейкемію шахцёра

Чарга донараў у Салігорску / @belaruskali
Чарга донараў у Салігорску / @belaruskali

З раніцы ў панядзелак перад Цэнтральнай райбальніцай Салігорска з'явілася вялікая чарга. Гэта былі людзі, якія адгукнуліся на заклік дапамагчы работніку аднаго з руднікоў "Беларуськалія" Віктару Углову. Яму 29 гадоў, і ён змагаецца з анкалогіяй.

На мінулым тыдні ў тэлеграм-канале прадпрыемства была размешчаная просьба дапамагчы мужчыну. "У нашага калегі 29-гадовага Віктара Углова ёсць жонка, 3-гадовая дачка і... лейкемія. Якая можа пазбавіць яго ўсяго, нават жыцця", — звярталіся да жыхароў горада аўтары канала. Віктару патрэбная перасадка ствалавых клетак. І яму, і іншым анкапацыянтам неабходная донарская кроў. Першапачаткова кроў планавалі прымаць з 8 да 10, але ў выніку працягнулі час. У бальніцы кажуць, што здаць кроў можна будзе і ў наступны панядзелак, 31 ліпеня.  Донараў будуць прымаць у трох пунктах: на станцыі пералівання крыві, у працэдурным кабінеце 304 паліклінікі "Беларуськалія", а таксама ў прыёмным пакоі дзіцячай бальніцы.

Сотни жителей Солигорска сдали кровь для больного лейкемией шахтера
Віктар Углоў з дачкой /@belaruskali
Сотни жителей Солигорска сдали кровь для больного лейкемией шахтера
Здаць кроў можна будзе і ў наступны панядзелак / @belaruskali

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі