Southwind Airlines адмяняе рэйсы Мінск — Стамбул

Вываз турыстаў робіцца рознымі авіякампаніямі

Вываз турыстаў робіцца рознымі авіякампаніямі / toursoyuz.by

Southwind Airlines з 1 красавіка адмяняецца палётная праграма Мінск — Стамбул. Усе забраніраваныя заяўкі будуць ануляваныя, паведамляе кампанія Pegas Touristik Belarus. Турыстаў абяцаюць вывезці (і частка іх са Стамбула ўжо вывезена), ім забяспечылі пражыванне і харчаванне. Сцвярджаецца, што арганізацыйныя пытанні вырашаюцца.

Вываз турыстаў робіцца рознымі авіякампаніямі, у тым ліку і "Белавія".

Раней стала вядома, што авіякампаніі Southwind Airlines забаранілі лётаць над ЕС. Такое рашэнне абгрунтавалі яе сувязямі з РФ, бо прыналежнасць авіякампаніі Турцыі толькі фармальная (па сутнасці яна расійская).

Southwind Airlines была створаная ў 2022-м. Мяркуецца, што яна стваралася для перавозкі расійскіх турыстаў на турэцкія курорты на фоне ўвядзення заходніх санкцый. На беларускі рынак яна выйшла ў канцы 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі