Спадарожнікавыя антэны здымуць нават у спальных раёнах?
“Еўрарадыё” здабыла дакумент з правіламі ўстаноўкі антэн у Мінску, ён датуецца 1994 годам. Пра яго ужо не памятаюць ні ў архітэктурнай службе горада, ні ў ЖЭСах. Самае цікавае ў дакуменце — у пераліку вуліц, антэны на якіх трэба абавязкова ўзгадняць з галоўным архітэктарам горада, не толькі цэнтральныя праспекты, але “спальныя” вуліцы — Арлоўская, Казінца, Лагойскі тракт, Пляханава…
У сталічных фірмах, якія гандлююць і ўсталёўваюць “спадарожнікі”, зараз застой. Да іх звяртаецца ў разы меньшая колькасць людзей, бо ўсе чакаюць развіцця канфлікту з “талеркамі”. Там кажуць, што ўсталяваць талерку законна ў іх ні разу не атрымалася.
Прадстаўнік фірмы “Юнісэт”: "Мы неаднойчы спрабавалі выканаць працэдуру, але ніхто ні разу не даваў дазволу. Усё спынялася на першым кроку: мы падавалі заяву – і ўсё. Мы спрабавалі адразу пісаць у камітэт архітэктуры, і ў Мінгарвыканкам – усё адно. Узаконіць нерэальна. Напэўна, у нас будзе, як у Кітаі, дзе пытанне ўстаноўкі вырашае сенат. Усе, і мы, вешаем на свой страх і рызыку".
– Ніводнай абсалютна законнай талеркі вы не ўсталявалі?
– Ні мы, ні, напэўна, ніхто іншы.
Калі мінчукам прапаноўваюць перанесці свае антэны на дваровую частку будынка, гэта звычайна “мядзведжая паслуга”. Бо антэна мусіць глядзець на спадарожнік. У блогах на гэтую тэму жартуюць, што ёсць тры варыянты вырашэння гэтай праблемы: змяніць вугал нахілу зямной восі, арбіты спадарожнікаў ці перанесці Беларусь за экватар. Сур’ёзнае вырашэнне праблемы бачыцца пакуль што толькі ў пераносе антэн на дах.
Прадстаўнік фірмы “Юнісэт”: “З даху, калі ён вышэй за дрэва, любы сігнал будзе прымацца. Галоўнае, каб нішто не засланяла спадарожнік. Антэна, усталяваная на даху, выгляду будынку не псуе – яе там проста не відаць. Па праўдзе кажучы, яна і на сцяне нясучай паверхні не псуе. Але на дах прыйдзецца кожнаму сваю антэну выносіць.
Ёсць сістэмы, як “Космас-ТВ”, якія збіраюць з розных падлучэнняў канал. Заключаюцца дамовы – і людзі глядзяць тэлебачанне. Але звычайныя “спадарожнікі” трэба будзе выносіць на дах кожны асобна”.
Тым часам, Еўрарадыё здабыла дакумент, які датуецца 1994 годам. Гэта рашэнне Мінгарвыканкому “Аб упарадкаванні і размяшчэнні індывідуальных антэн для прыёму праграм тэлебачання са штучных спадарожнікаў Зямлі”.
Цікава, што пра яго ўжо не памятаюць ні ў архітэктурнай службе горада, ні ў ЖЭСах, ні ў фірмах, якія гандлююць “талеркамі”. Затое там недвухсэнсоўна прапісаныя прычыны, па якіх ва ўсталяванні антэны вам могуць адмовіць. Іх тры:
- наяўнасць ў доме спадарожнікавай сістэмы ці сеткі кабельнага тэлебачання калектыўнага карыстання з аналагічнымі ўмовамі прыёму, да якой можна падлучыцца;
- пагроза бяспецы жыхароў ці мінакоў, бо будынак ці яго элементы аслабляюцца;
- перашкоды па нармальнай эксплуатацыі будынка, якія ўзнікаюць пры ўстаноўцы антэны.
ПРЫЧЫНАЙ АДМОВЫ НЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ТОЕ, ШТО СПАДАРОЖНІКАВАЯ АНТЭНА ПСУЕ ЗНЕШНІ ВЫГЛЯД БУДЫНКА. Аднак гэта не тычыцца дамоў на вуліцах, акрамя пералічаных у дакуменце.
Цікава таксама, што ў выпадку неабходнасці змены месцазнаходжання антэны, уся праца выконваецца закошт уладальніка дома, калі гэта робіцца па патрабаванні органаў архітэктуры. Але антэна ў гэтым выпадку павінна быць усталявана на правілах.
Гэтае палажэнне вы можаце прачытаць на нашым сайце.
У Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва пра гэты дакумент не памятаюць і на пытанні, як законна ўсталяваць “талерку”, не адказваюць. Гаворыць Аляксандр Андрончык, кіраўнік упраўлення добраўпарадкавання і гарадскога дызайну.
Аляксандр Андрончык: “Талеркі могуць размяшчацца толькі па праекце. Ці на дахах, ці ў нейкіх прадугледжаных будаўнікамі нішах... Можа, на дваровых фасадах. У кожным выпадку будзем разглядаць. Вешаюць самавольна талеркі – трэба разбірацца. Калі, напрыклад, дамы пачнуць будаваць самавольна... — што тут разбірацца?”
- А ці ёсць у нас хоць адна законная “талерка” ў горадзе?
– (пасля доўгага маўчання) Ну, ёсць, мне падаецца....
Між тым, у пераліку вуліц, антэны на якіх трэба абавязкова ўзгадняць з галоўным архітэктарам горада, не толькі цэнтральныя праспекты, але нават “спальныя”, такія, як Арлоўская, Казінца, Лагойскі тракт, Пляханава, Ванеева і іншыя. А жыхарам некаторых іншых вуліц трэба ісці яшчэ і ў таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Міністэрства культуры. Гэта вуліцы Інжынерная, Абойная, Гандлёвая, Мельнікайтэ і іншыя.
ПРИЛОЖЕНИЕ 1
к "Временному положению о
порядке установки антенн для
индивидуального приема программ
телевидения с ИСЗ"
Обязательному согласованию с главным архитектором соответствующего административного района г.Минска подлежат проекты на установку приемной системы (антенн) на следующих магистралях и улицах города с учетом их ответственного градостроительного значения:
В соответствии с постановлением Госстроя РБ строения, ограниченные улицами:
Инженерная, Романовская Слобода, Обойная, Я.Купалы, пл.Свободы, Коммунальная Набережная, Старослободская, Торговая, Немига, Островского, Мельникайте, пр.Машерова, Димитрова, Освобождения относятся к 1-й категории историко-градостроительной ценности и любая их реконструкция, включая и установку приемных систем (антенн), подлежит обязательному согласованию с органами Республиканского общества охраны памятников истории и культуры, Министерством культуры Республики Беларусь и Комитетом архитектуры.
Согласованию с главным архитектором административного района установка антенн подлежит на зданиях, находящихся в центральной части города, ограниченной улицами: Варвашени, Козлова, Зм.Бядули, Первомайская, Ульяновская, Бобруйская, К.Цеткин, Немига, Короля, Кальварийская, Танковая, Мельникайте, пр.Машерова.
В остальных случаях установка приемной системы (антенн) согласовывается согласно требованиям утвержденного Временного положения.

пр.Машерова | ул.Варвашени |
ул.Мясникова | ул.Ванеева |
ул.К.Маркса | ул.Володарского |
ул.Маяковского | ул.Волгоградская |
ул.Московская | ул.Гамарника |
ул.Орловская | ул.Богдановича |
ул.Притыцкого | пр.Дзержинского |
пр.Партизанский | ул.Захарова |
ул.Первомайская | ул.Казинца |
пр.Пушкина | ул.Коммунистическая |
ул.Пулихова | ул.Куйбышева |
ул.Плеханова | ул.Кульман |
пр.Рокоссовского | ул.Я.Коласа |
ул.Свердлова | Логойский тракт |
ул.Советская | ул.Я.Купалы |
ул.Тимирязева | ул.Калиновского |
ул.Толбухина | ул.Красноармейская |
ул.Ульяновская | ул.Кирова |
ул.Фрунзе | ул.Комсомольская |
ул.В.Хоружей | ул.Козлова |
ул.Чкалова | ул.Кижеватова |
бульвар Шевченко | ул.Карбышева |
ул.Энгельса | ул.Кальварийская |
пр.Скорины | ул.Ленина |