Спартыўны арбітражны суд прыняў рашэнне па запыце Крысціны Ціманоўскай

Спартыўны арбітражны суд прыняў рашэнне па запыце Крысціны Ціманоўскай

Спартыўны арбітражны суд у Лазане не задаволіў запыт беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай на адмену пастановы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі аб яе адхіленні ад Алімпіяды. Раніцай 2 жніўня яна звярнулася ў выязную панель CAS у Токіа. Аднак там прыйшлі да высновы, што "спартсменка не змагла даказаць сваю правату" — спартыўныя чыноўнікі не атрымалі дастатаковых доказаў "для прадастаўлення судовай дапамогі".

Юрыдычная служба Фонду спартыўнай салідарнасці заявіла, што "заява рыхтавалася ў аўральным рэжыме з адной мэтай — паказаць, што Крысціна хацела ўдзельнічаць у спаборніцтвах". У факце адмовы "з фармальнымі прычынамі" там не бачаць "ніякай трагедыі". "Самае галоўнае — зафіксаваны факт намеру спартсмена выступаць на спаборніцтвах і чарговая хлусня дзяржпрапаганды пра тое, што Крысціна не была настроена выходзіць на старт", — піша юрыдычная служба BSSF.

Спартыўны арбітражны суд прыняў рашэнне па запыце Крысціны Ціманоўскай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі