Майдан рыхтуе абарону ад штурму, Януковіч — круглы стол (відэатрансляцыя)

15.00. З такой прапановай выступіў першы прэзідэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук.

Яе перадае ria.ru, Віктар Януковіч падтрымаў ідэю правесці агульнанацыянальны круглы стол з удзелам прадстаўнікоў улады і апазіцыі для пошуку кампрамісу ў краіне.



Нагадаем, што масавыя акцыі пратэсту ў Кіеве праходзяць з 21 лістапада. 30 лістапада спецназ "Беркут" разагнаў Еўрамайдан у цэнтры Кіева. А 1 снежня ва ўкраінскай сталіцы адбыўся шматтысячны мітынг, які скончыўся захопам будынка кіеўскай мэрыі і масавымі сутычкамі пратэстоўцаў з міліцыяй. Акцыі пратэсту працягваюцца, пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўрада, датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

***

14.40. Лідар партыі УДАР Віталь Клічко заклікае ўсіх выходзіць на Майдан. Па яго словах, сілавікі праводзяць псіхалагічную атаку на мітынгоўцаў.
 

Тым часам са сцэны на Майдане Незалежнасці святар чытае малітву, перадае УНІАН.

***

14.25 Вуліцу Крэшчацік перагарадзілі тры аўтобусы "Беркута". Як перадае ЛІГАБізнесІнформ, адразу за аўтобусамі - барыкады пратэстоўцаў. Перад аўтобусамі, за шчытамі, стаяць некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў унутраных войскаў МУС у поўным абмундзіраванні, у бронекамізэльках.



У Кіеве перакрылі тры станцыі метро —  — "Тэатральная", "Крэшчацік", "Майдан Незалежнасці": афіцыйна абвешчана, што шукаюць бомбу.

***

14.10. Ад 1 снежня будынак сталічнай улады заняты ўдзельнікамі акцыі пратэсту, 5 снежня суд пастанавіў яго вызваліць.



Супрацоўнікі апарата Кіеўскай гардзяржадміністрацыі (КГГА) пакідаюць свае кабінеты з дакументамі. Гэта можа быць звязана з хуткім штурмам будынка. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на дэпутатку ад фракцыі Бацькаўшчына ў Кіеўскай радзе Таццяна Меліхава. Па яе словах, чыноўнікі бяруць з сабой камп'ютары і дакументы.

 

***

У калоне ехалі 17 аўтамабіляў са спецназам.

Міліцыя і спецназ пачынае прасоўвацца да Майдану Незалежнасці, дзе раніцай у панядзелак знаходзілася мала пратэстоўцаў. Пасля мітынга, у якім удзельнічалі сотні тысяч чалавек, многія вечарам і ўначы пайшлі адпачываць.
 

Фота — Reuters, fakty.ictv.ua, з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі