Спектакль "Чайка" мінскія акторы пакажуць "у лесе, на палянцы"
12 верасня Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа “Чайку” Чэхава пад адкрытым небам, недзе пад Мінскам. Трапіць на прадстаўленне гледачы змогуць толькі па запрашэннях. На пытанне Еўрарадыё, дзе адбудзецца “спектакль у пленэры”, у тэатры хітравата адказалі: “У лесе, на палянцы”.