Спікер Палаты прадстаўнікоў: Разглядаць пытанне Абхазіі перадчасна

Беларускія дэпутаты неадназначна адносяцца да пытання прызнання незалежнасці Паўднёвай Асетыі і Абхазіі, і таму яно пакуль не выносіцца на разгляд парламента. Такую заяву зрабіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімр Андрэйчанка.  Паводле яго слоў, "пытанне аб прызнанні вельмі няпростае" і яшчэ "не саспела". Тым не менш, Палата прадстаўнікоў можа яго ўключыць у павестку дня "ў любы момант", цытуе Андрэйчанку "Интерфакс-Запад".

Нагадаем, незалежнасць самаабвешчаных рэспублік прызналі толькі Расія і Нікарагуа. Беларускае кіраўніцтва ўсяляк адцягвае разгляд пытання аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асетыі і Абхазіі, таму што яно супярэчыць намаганням наладзіць адносіны з ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі