Споўніўся год карагоду ў Брэсце — асуджаны ўжо 81 чалавек
Роўна год таму берасцейцы зладзілі карагод на дарозе — па гэтай справе асуджаны ўжо 81 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
13 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту у Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам.
Пасля гэтага была заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.
Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду. З іх 108 грамадзянам былі выстаўленыя абвінавачванні.
Ужо асуджаны 81 чалавек. Агулам ім прысудзілі 66,5 гады "хіміі", 63,5 гады "хатняй хіміі", 7 гадоў і 7 месяцаў калоніі.
Гэта адна з самых масавых палітычных справаў у гісторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.