“Справа медыкаў”: Галоўурач атрымаў хабар за рашэнне, на якое не мог уплываць?

“Справа медыкаў”: Галоўурач атрымаў хабар за рашэнне, на якое не мог уплываць?

У Мінску пачаўся суд над галоўным урачом Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Сяргеем Карыцькам. Ён праходзіць па гэтак званай “справе медыкаў” і яго абвінавачваюць у хабарніцтве. Судзяць кіраўніка медустановы ў судзе Заводскага раёна сталіцы, піша sb.by

У чэрвені 2017 года фігурант справы загадаў падначаленаму парыхтаваць заяўку на закупку сучаснага абсталявання для патрэбаў цэнтра. Затым ён паставіў подпіс і накіраваў патрэбныя дакументы, а пасля накіраваў бізнэсмену Ладуцьку звесткі пра закупку да іх афіцыйнага апублікавання. У выніку пераможцам электроннага аўкцыёна стаў патрэбны пастаўшчык, з якім заключылі дамову. А ў красавіку Сяргей Карыцька атрымаў “падзяку” — 2 тысячы долараў.

Падсудны прызнае сваю віну. Кажа, што хацеў, каб у цэнтры з’явіўся новы сучасны апарат. Хабар ён узяў “па дурасці”: ён быў у офісе фірмы, дзе размаўлялі пра абсталяванне, а потым бізнэсмен даў Карыцьку рэкламны канверт з грашыма. Карыцька мяркуе, што кіраўніцтва фірмы хацела такім спосабам “аддзячыць” яму.

Яўку з павіннай фігурант справы падпісаў пасля затрымання. Цяпер Карыцька знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Галоўны ўрач не ўваходзіць у камісію па закупках і не можа паўплываць на яе рашэнне.

 Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 15.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі