Спявачка Лінда трапіла пад грузавік у Маскве
Спявачка Лінда (Святлана Гейман) трапіла пад грузавік у Маскве. Здарэнне адбылося ўвечары ў сераду ў цэнтры расійскай сталіцы. Лінда ішла па пешаходным пераходзе разам са сваёй 19-гадовай пляменніцай Ганнай Вагнер. Спявачка цудам сур’ёзна не пацярпела — апынулася паміж коламі машыны. РІА “Новости” інфармуе, што Лінду адпусцілі з інстытута імя Скліфасоўскага пасля аказання меддапамогі.
Вядома, што кіроўцу, які з месца здарэння ўцёк, пасля затрымалі. Грузавік належыць фірме, зарэгістраванай у Маскоўскай вобласці. Праводзіцца расследаванне ДТЗ. Мяркуецца, што кіроўца не саўладаў з кіраваннем, таму і наехаў на людзей.