Спявачку Ніно Катамадзэ ў Грузіі асудзілі за ўдзел у пратэстах

Ніно Катамадзэ ідзе ў суд

Ніно Катамадзэ ідзе ў суд / jam-news

У Грузіі судзілі Ніно Катамадзэ. Джазавую спявачку абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення маніфестацый за тое, што яна ўдзельнічала ў акцыі пратэсту каля дому суддзі ў Кутаісі. 

Масавыя пратэсты ў Грузіі былі выкліканыя адмовай уладаў ад курсу на збліжэнне з Еўрасаюзам. Акцыі пратэсту адбываліся па ўсёй краіне.

Як піша выданне JAMnews, суд аштрафаваў Катамадзэ на 5000 лары (прыкладна $1800).

На відэа трапіў момант, калі прысутныя разам з Ніно спяваюць гімн Грузіі проста ў будынку суда.

Ніно Катамадзэ — зорка грузінскай сцэны. Яна добра вядомая і па-за Грузіяй, у тым ліку — беларускім меламанам, бо шмат разоў давала канцэрты ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.