Спявалі добра, а ў фінал не трапілі: топ лузераў, вартых “Еўрабачання”

Спявалі добра, а ў фінал не трапілі: топ лузераў, вартых “Еўрабачання”

Журы выбрала 10 фіналістаў адбору на “Еўрабачанне-2019”. Разам з крутымі нумарамі туды трапілі абсалютна фарматныя і незапамінальныя песні. Еўрарадыё склала альтэрнатыўны топ з 11 песень, якія не ацанілі прафесіяналы.

Тут у нас няма фрыкаў накшталт Мэраі Грэгары і Віктара Лупасіна. Толькі нумары, якасныя з гледзішча музыкі і тэкстаў. Кожны з іх нечым чапляе — і таму, на нашу думку, меў бы шанцы на “Еўрабачанні” ў Тэль-Авіве. 

Віталь Варанко і Арцём Сарока “Патэйта ака Бульба” — таму што
хітова і весела.

Валерыя Дубіцкая — таму што беларуская Б’ёрк.

Таццяна Гарошка — таму што мора, сонца, пальмы, пясок і джаз.

Станіслаў Гутнік — таму што Гары Потэр з песняй, як у Дэймана Элбарна.

Julia Voice — таму што сукенка і танцы!

Андрэй Такінданг — таму што пазітыўна і па-нашаму.

Ілля Паршыкаў — таму што Іван Дорн.

Daz Sampson & Nona — таму што "Kinky Boots” і ружовыя валасы.

Васіліна Нічыпаровіч — таму што класная песня.

Carlos Costa — таму што хлопчык падобны да дзяўчынкі і запальвае.

Ян Жанчак — таму што рыцары і Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі