Спыненая справа супраць актывіста за фота каля бізнэс-цэнтра "Красавік"

Спыненая справа супраць актывіста за фота каля бізнэс-цэнтра "Красавік"

Маладзечанскі РАУС спыніў адміністрацыйную справу супраць Пятра Маркелава. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў сам актывіст, апублікаваўшы афіцыйны адказ з міліцыі. У лісце гаворыцца, што міліцыя прывяла праверку і закрыла адміністрацыйную справу. 

Як распавядала Еўрарадыё, нагодай стала фота, на якім Маркелаў стаіць каля бізнэс-цэнтра "Красавік". Яно было зробленае ў сярэдзіне сакавіка ў знак пратэста супраць штрафаў, якімі маладых беларусаў караюць за здымкі ў сацсетках і за рэпосты гэтых здымкаў. На фота не бачныя першыя дзве і апошнія дзве літары слова “Красавік”. Надпіс, які атрымаўся, можна прыняць за англамоўную абрэвіятуру, абразлівую для міліцыянтаў.

Па словах Маркелава, пасля гэтага фота да яго дадому прыходзілі міліцыянты і заяўлялі сваякам, што на яго могуць пачаць справу за экстрэмізм. 

Спыненая справа супраць актывіста за фота каля бізнэс-цэнтра "Красавік"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі