Спёка вяртаецца: у нядзелю на Гомельшчыне да +34
У бліжэйшыя суткі, 17 ліпеня ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна без ападкаў, удзень на паўднёва-ўсходняй часцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах чакаецца град і моцныя залевы.
Вецер будзе паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў. Удзень прагназуецца 23-29 градусаў вышэй за нуль, а па паўднёвым усходзе ўначы будзе 16-19, а ўдзень — 30-34 градусы, перадае БЕЛТА са спасылка на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.