Сп*здзілі і прасцябалі. Лідар "Пошлой Молли" — пра крадзёж у аэрапорце Мінска

Кадр з відэа з Youtube-канала "Вписка".
Кадр з відэа з Youtube-канала "Вписка".

Вакаліст гурта "Пошлая Молли" Кірыл Бледны ў інтэрв'ю Youtube-каналу "Вписка" паскардзіўся на крадзеж у мінскім аэрапорце. Кірыл адказваў на пытанне пра самую дурную гісторыі, у якую трапляў з-за няўважлівасці:

“Здаў заплечнік у багаж, у мяне там ляжала 300 тысяч [расійскіх. — Еўрарадыё] рублёў [наяўнымі] ... У мяне іх сп*здзілі. Увогуле, хлопцы, не карыстайцеся ніколі мінскім аэрапортам, таму што там п*здзяць грошы, і лепш на ўсялякі выпадак не карыстайцеся авіякампаніяй "Белавія". Я не ведаю, хто з іх вінаваты, але тыпу на ўсялякі выпадак".

Па словах музыкі, ён звяртаўся па дапамогу, але яго "прасцябалі".

"Яны мяне прасцябалі. Яны проста сказалі: "Мы знойдзем злачынца і прымусім яго праслухаць увесь альбом "Сумная дзяўчынка з вачыма як у сабакі". З аднаго боку, гэта тыпу смешна. З іншага боку, гэта непрафесійна. Гаворка ідзе пра крадзеж, аб сур'ёзным злачынстве, за якое даюць ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Тыпу тут не да жартаў", — працягнуў Кірыл Бледны.

Напрыканцы музыкант парэкамендаваў сваім фанатам правяраць, ці не засталося ў багажы "ноўтбука, грошай ці флэшак з вашымі крутымі дэмкамі".

У авіякампаніі "Белавія" Еўрарадыё не змаглі даць аператыўны каментар па сітуацыі, выказаўшы здагадку, што калі інцыдэнт і меў месца, дык як мінімум некалькі месяцаў таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі