Стала вядома, дзе ўладкаваліся былы віцэ-прэм'ер і экс-міністр інфармацыі

Стала вядома, дзе ўладкаваліся былы віцэ-прэм'ер і экс-міністр інфармацыі

Былы віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка з траўня ўзначальвае прадстаўніцтва "Гомельтранснафта Дружба" ў Мінску, паведамляе TUT.by. З працы ва ўрадзе ён сышоў у пачатку сакавіка "у сувязі з пераходам на іншую працу" (працаваў віцэ-прэм'ерам са жніўня 2018-га). Ляшэнку замяніў Юрый Назараў. Раней Ігар Ляшэнка ачольваў канцэрн "Белнафтахім".

Экс-міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч з 1 ліпеня пачне працаваць галоўным рэдактарам часопіса Адміністрацыі прэзідэнта "Беларуская думка", паведамляе nn.by. З 2017-га там галоўнага рэдактара не было. Карлюкевіч быў міністрам інфармацыі амаль тры гады. У пачатку чэрвеня яго замяніў Ігар Луцкі. Раней Аляксандр Карлюкевіч быў кіраўніком выдавецкага дома "Звязда".

Стала вядома, дзе ўладкаваліся былы віцэ-прэм'ер і экс-міністр інфармацыі
Аляксандр Карлюкевіч (злева) / З архіву Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі