Стала вядома, хто самы хуткі футбаліст на планеце (відэа)

Названы самы хуткі футбаліст на Зямлі — Гарэт Бэйл, паўабаронца мадрыдскага "Рэала" і зборнай Уэльса. Пра тое, што менавіта ён бегае з мячом найхутчэй, засведчыла даследаванне, праведзенае мексіканскім клубам "Пачука". Яго вынікі ўхваліла FIFA.

Як адзначае Delfi, валіец падчас бегу здольны набраць хуткасць 36,9 км/г. Многія заўзятары памятаюць фантастычны гол, які Бэйл забіў у красавіку 2014 года ў браму "Барселоны" (гл. відэа).

На другім месцы сярод самых хуткіх футбалістаў — Юрген Дам з "Пачукі" (35,23 км/г), на трэцім — Антоніё Валенсія з "Манчэстар Юнайтэд" (35,1 км/г). Крышціяну Раналду з "Рэала" займае толькі пятае месца, Ліянэль Месі з "Барселоны" — сёмае.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі