Стала вядома, хто выступіць на канцэрце на плошчы Перамогі 9 мая

Плошча Перамогі ў Мінску / Еўрарадыё​​
Плошча Перамогі ў Мінску / Еўрарадыё​​

Міністэрства культуры ў Telegram-канале паведаміла, хто з артыстаў выступіць на святочным канцэрце ў гонар Дня Перамогі.

Як распавядала Еўрарадыё, насуперак рэкамендацыям медыкаў мяркуецца зладзіць вялікі канцэрт на плошчы Перамогі ўвечары 9 траўня. На яго арганізацыю плануецца выдаткаваць 600 тысяч рублёў. 

Паводле інфармацыі Мінкультуры, сярод выступоўцаў будуць Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Цітовіча, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, ансамблі "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", гурт "Лайтсаўнд", ваенныя творчыя калектывы, салісты Вялікага тэатра Беларусі, зоркі беларускай эстрады і маладыя таленты — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Раней стала вядома, што адным з удзельнікаў канцэрта будзе спявак Аляксандр Саладуха.

Жывая трансляцыя канцэрта пройдзе на тэлеканале "Беларусь 1".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі