Стала вядома, калі ў Беларусі правядуць пераразлік пенсій

Стала вядома, калі ў Беларусі правядуць пераразлік пенсій

Стала вядома, калі ў Беларусі правядуць пераразлік мінімальных і сацыяльных пенсій. Яго прызначылі на 1 жніўня і 1 лістапада. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Васіль Жарко. Паводле яго слоў, галоўная задача — не дапусціць зніжэння ўзроўню рэальнага дабрабыту людзей. Жарко падкрэсліў, што памер пенсіі не павінен быць ніжэйшым за 40% сярэдняга заробку па краіне. У сувязі з тым, што змяняўся бюджэтна-пражытачны мінімум, сёлета ажыццяўляліся два пераразлікі мінімальных і сацыяльных пенсій.

Паводле дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, у нашай краіне налічваецца каля 2,6 млн пенсіянераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі