12 траўня ў Мінску пачнуць адключаць ацяпленне

12 траўня ў Мінску пачнуць адключаць ацяпленне

Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць адключаць ацяпленне. Паводле рашэння гарадскіх уладаў, з серады 12 траўня. Прычым "ва ўсіх катэгорый спажыўцоў". Мінгарвыканкам спасылаецца на прагноз сіноптыкаў — на гэтым тыдні тэмпература паветра месцамі ў Беларусі будзе дасягаць 24-26 градусаў.

Летась ацяпленне ў сталіцы пачалі адключаць крыху раней — з 8 траўня.

Рашэнне аб завяршэнні асенне-зімовага перыяду мясцовыя ўлады прымаюць пры ўсталяванні сярэднясутачнай тэмпературы, не ніжэйшай за +8 градусаў на працягу трох сутак запар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі