Стала вядома, калі ў Мінску знікнуць жылыя даўгабуды
Будаўнічая пляцоўка ў Мінску / belrynok.by
Жыллё ў Мінску, якое з'яўляецца даўгабудам, будзе здадзенае ў эксплуатацыю цягам 2022 года, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у эфіры тэлеканала АНТ.
Сталічныя даўгабуды з'явіліся пяць гадоў таму, калі Мінск актыўна ўзводзіў жыллё і даваў пляцоўкі пад будаўніцтва. Цяпер права на забудову жылля маюць практычна адны дзяржарганізацыі — яны не парушаюць тэрміны ўводу жылля, заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама.
У Мінску ёсць яшчэ даўгабуды нежылога будаўніцтва — гэта 187 адміністрацыйных будынкаў. З іх 112 дамоў здадуць у эксплуатацыю да канца гэтага года, астатнія дабудуюць у 2022 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.