Стала вядома пра яшчэ аднаго асуджанага на смяротнае пакаранне ў Беларусі

Стала вядома пра яшчэ аднаго асуджанага на смяротнае пакаранне ў Беларусі

Стала вядома пра яшчэ аднаго асуджанага на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Як піша сайт spring96.org, праваабаронцам стала вядома, што ў СІЗА № 1 Мінска цяпер знаходзіцца не шэсць, а сем чалавек-смяротнікаў. Мяркуецца, што чарговы прысуд быў вынесены восенню 2017 года Віцебскім абласным судом (нібыта, за забойства сукамерніка). Ён не абскарджваўся і не апратэстоўваўся. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Дагэтуль беларускія праваабаронцы ведалі пра шэсць чалавек, якія былі асуджаныя на смяротнае пакаранне. Першы — жыхар Мазыра Кірыл Казачок, які забіў дваіх уласных дзяцей. Другі — жыхар Нароўлі Алесь Міхаленя, які забіў сваіх суседзяў-пенсіянераў. Трэці і чацвёрты — Ігар Гершанкоў і Сямён Беражны — фігуранты справы “чорных рыэлтараў”. Пяты і шосты — мінчукі Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка, сёлета асуджаныя на смяротнае пакаранне за забойства маладой пары ў Мінску і мужчыны ў Калодзішчах.

Як вядома, Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, еўраструктуры неаднаразова заклікалі ўлады нашай краіны ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ці ўвогуле яго адмяніць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі