Стала вядома, што беларусы шукалі ў 2016 годзе праз Google
Стала вядома, што беларусы шукалі ў 2016 годзе праз Google. Топ-запыты гэтага года кажуць пра цікавасць жыхароў нашай краіны да серыялаў, ТБ-шоў і спорту.
Як інфармуе партал tut.by, самым папулярным запытам у Беларусі стаў новы сезон расійскага серыяла "Фізрук". За ім — другі сезон серыяла "Мажор". З фільмаў людзей найбольш цікавіла экранізацыя комікса "Атрад самазабойцаў". Таксама беларусы актыўна шукалі навіны пра міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2016", пра футбольны чэмпіянат Еўропы, пра хакейнае сусветнае першынства і Алімпійскія гульні 2016 года.
Што да пошуку інфармацыі пра персоны, то лідар у запытах — абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Што да "пакупкі года" ў 2016 годзе, то беларусы шукалі найперш кватэру ў Мінску.