Стала вядома, у каго вымагаў хабары памочнік прэзідэнта Сяргей Раўнейка
Стала вядома, у каго вымагаў хабары памочнік прэзідэнта, інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка. Пра яго затрыманне КДБ паведаміў 30 траўня. Паведамлялася, што Раўнейка атрымаў хабар у памеры 200 тысяч долараў. Дзяржбяспека сачыла за ім больш за год, пасля таго, як з'явілася інфармацыя, што памочнік прэзідэнта неаднаразова атрымлівае хабары ад розных асоб за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Пазней афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш заявіў, што Раўнейка падазраецца ў вымагальніцтве і атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў бізнесу і розных камерцыйных структур "за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю". Падазраваны ўжо прызнаўся ў атрыманні хабару, прызнаўся і па іншых фактах "сваёй супрацьпраўнай дзейнасці, задакументаванай раней", інфармуе БЕЛТА.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка КДБ, матэрыялы па карупцыйнай дзейнасці Раўнейкі "дастаткова даўно" трапілі на стол Аляксандра Лукашэнкі. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы праводзіліся на яго даручэнне і пад яго асабістым кантролем.
Сяргей Раўнейка працаваў памочнікам прэзідэнта з чэрвеня 2015 года. Перад гэтым ён працаваў у Камітэце дзяржкантроля. Раўнейку пагражае 15 гадоў пазбаўлення волі, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.