Стала вядомая праграма анлайн-кінафестывалю "Паўночнае ззянне"
"Паўночнае ззянне" / Скрыншот з сайта
Новы, 7-ы, сезон фестывалю кіно паўночных і балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" пройдзе анлайн з 20 па 30 верасня.
Сёлета ў праграму ўвайшлі 24 фільмы, паведамляюць арганізатары. Швецыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Літва, Латвія і Эстонія прадставяць 19 фільмаў, яшчэ 5 кінастужак — Беларусь. Усё гэта будуць сучасныя і вострасацыяльныя фільмы.
Гледачы змогуць купіць як пакет на пэўныя блокі праграмы, так і білеты на асобныя фільмы. Зрабіць гэта можна на сайце фестывалю.
Пачас куплі білета паглядзець фільм можна цягам сутак. Усе стужкі даступныя да прагляду не толькі на дэсктопах, але і на мабільных прыладах ios праз мабільную праграму.
Арганізатары папярэджваюць, што 10 верасня павысяць цэны на ўсе білеты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.