Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ 10 памілаваных у Беларусі палітвязняў
У РБ налічваецца больш за 1300 палітычных зняволеных
Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ 10 памілаваных у Беларусі палітвязняў. Гэта — Аляксандр Рукойць, Аляксандр Пугач, Дзмітрый Кушалевіч, Алег Завадскі, Аляксандр Жук, Мікалай Амельчанка, Дзмітрый Сінюта, Сяргей Мазоль, Віталь Санько і Андрэй Рамановіч. Такім чынам з 37 чалавек вядомыя ўжо 25.
Пра чарговую групу памілаванях палітвязняў было аб'яўлена 16 верасня, аднак прозвішчы іх не агучылі. Адзначалася толькі, што сярод іх ёсць шэсць жанчын. Некаторыя з памілаваных маюць хранічныя захворванні, з'яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі.
У РБ налічваецца больш за 1300 палітычных зняволеных, прызнаных праваабаронцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.