Сталі вядомыя сапернікі БАТЭ, мінскага "Дынама", "Крумкачоў" у Кубку Беларусі

Сталі вядомыя сапернікі БАТЭ, мінскага "Дынама", "Крумкачоў" у Кубку Беларусі

У панядзелак, 13 чэрвеня, у Доме футбола прайшло лёсаванне 1/16 фіналу Кубка Беларусі. У выніку ўтварыліся наступныя пары:

"Хваля" (Пінск) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Хімік" (Светлагорск) — "Слуцк", "Тарпеда" (Мінск) — "Славія" (Мазыр), "Зорка-БДУ" (Мінск) — "Гарадзея", "Вертыкаль" (Калінкавічы) — "Іслач", "Ліда" — "Шахцёр" (Салігорск), "Нёман-Агра" (Стоўбцы) — "Нёман" (Гродна), "Смалявічы-СТІ" — "Віцебск", "Смаргонь" — "Граніт" (Мікашэвічы), "Гомельчыгункатранс" — "Крумкачы" (Мінск), "Орша" — "Мінск", "Сянно" — "Нафтан" (Наваполацк), "Слонім" — "Дынама" (Брэст), "Тарпеда" (Магілёў) — БАТЭ (Барысаў), "Гомель" — "Дынама" (Мінск), "Баранавічы" — "Белшына" (Бабруйск).

Гэтыя матчы прызначаныя на 8-10 ліпеня. Першымі пазначаны каманды, якія будуць гаспадарамі поля. Пераможца будзе вызначаны па выніках адной гульні. Як адзначае прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, матчы з удзелам "Іслачы" і БАТЭ перанясуць на іншыя даты, паколькі 7 ліпеня яны гуляюць у чэмпіянаце Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі