Сталі вядомыя ўдзельнікі футбольнага чэмпіянату свету ад Еўропы

У групе "I" зборная Іспаніі перамагла Грузію — 2:0, а Францыя выйграла ў Фінляндыі — 3:0. У выніку, пераможцам групы стала Іспанія з 20 ачкамі, у Францыі 17 балаў і ёй давядзецца гуляць у стыкавых гульнях, Фінляндыя набрала 9 ачкоў, Грузія — 5, Беларусь — 4.



Акрамя Іспаніі, ад Еўропы атрымалі права на ўдзел у чэмпіянаце свету 2014 года Нямеччына, Італія, Бельгія, Галандыя, Швейцарыя, Расія, Боснія, Англія. За астатнія пуцёўкі ў стыкавых матчах, акрамя Францыі, пазмагаюцца Украіна, Харватыя, Швецыя, Румынія, Ісландыя, Партугалія, Грэцыя.



Лёсаванне стыкавых матчаў прызначанае на панядзелак, 21 кастрычніка. Самі гульні пройдуць ў сярэдзіне лістапада.
 

На здымку: Найлепшы футбаліст Еўропы 2013 года Рыберы вызначыўся ва ўчорашнім матчы голам у браму фінаў. Фота — AFP


Sweden 3-5 Germany (All Goals) 15.10 ourmatch.net по ourmatch

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі