Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы
Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Гэта — "Чэлсі", "Арсенал", "Напалі", "Айнтрахт", "Славія", "Бенфіка", "Вільярэал" і "Валенсія".
Напярэдадні прайшлі другія паядынкі 1/8 фіналу. Іх вынікі наступныя: "Дынама" (Кіеў) — "Чэлсі" — 0:5 (першы матч — 0:3), "Арсенал" — "Рэн" — 3:0 (1:3), "Напалі" — "Рэд Бул" — 1:3 (3:0), "Інтэр" — "Айнтрахт" — 0:1 (0:0), "Славія" — "Севілья" — 4:3 у дадатковы час (2:2), "Бенфіка" — "Дынама" (Заграб) — 3:0 (0:1), "Вільярэал" — "Зеніт" — 2:1 (3:1), "Краснадар" — "Валенсія" — 1:1 (1:2).
У чацвер сталі вядомыя ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў: "Ліверпуль", "Барселона", "Манчэстар Юнайтэд", "Тотэнхэм", "Порту", "Аякс", "Ювентус" і "Манчэстар Сіці". 15 сакавіка ў Ньёне пройдзе лёсаванне, пачатак а 14-й гадзіне.