Сталічныя ўлады дазволілі “Чарнобыльскі шлях”
Аднак унеслі змены ў час збору ўдзельнікаў акцыі.
Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне ў сталіцы “Чарнобыльскага шляху”. Пры гэтым зменены час збору ўдзельнікаў — гэта будзе паўгадзінка з 14.00 да 14.30. Само шэсце адбудзецца з 14.30 да 16.00, паведамляе “Беларуская праўда”.
Першапачаткова арганізатары планавалі правесці збор удзельнікаў з 14.00 да 15.00, а на саму акцыю аддаць гадзіну з 15.00 да 16.00. Пры гэтым сёлетні “Чарнобыльскі шлях” абмяшуецца толькі шэсцем, мітынгу на Бангалоры не будзе — няма грошай, палічылі ў аргкамітэце правядзення акцыі.
Сёлета шэсце пройдзе пад агульным лозунгам “Не расійскай ядзернай пагрозе!”.