Стала вядома, што гарэла ў пункце пропуску Мядзінінкай (кантрабандныя сігарэты)
Цыгарэты
Літоўскія паліцэйскія распавялі, што менавіта гарэла ў пункце пропуску Мядзінінкай. На гэтым тыдні з-за пажара пункт прыйшлося часова закрыць.
"Пажар пачаўся падчас агляду Porsche Cayenne. Напачатку загарэўся аўтамабіль, ад яго загарэліся ангар і адміністрацыйная частка будынка", — кажуць у міліцэйскім упраўленні.
Аказалася, што аўтамабіль перавозіў кантрабандныя цыгарэты.
Пасля пажару рух на пункце пропуску Мядзінінкай узнавілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.