"Станоўчы" школьнік папаўся на крадзяжы цыгарэтаў

"Станоўчы" школьнік папаўся на крадзяжы цыгарэтаў

Жыхарка вёскі Свяцілавічы Веткаўскага раёна злавіла злодзея, што называецца, "на жыўца".

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, жанчына заўважыла, што ў яе дом забіраецца нехта невядомы. Але яна не знаходзіла ніякіх слядоў незнаёмца, а звяртацца ў міліцыю з галаслоўнай заявай яна не хацела. 29 гадовая жанчына вырашыла парверыць свае падазрэнні і папрасіла знаёмую замкнуць яе дом звонку, павесіўшы навясны замок. Сама ж гаспадыня засталася ўсярэдзіне.

Нечакана жанчына пачула, як адчыняецца замок, і пабачыла на парозе незнаёмага хлопца. Жанчына спрабавала з ім паразмаўляць і даведацца, чаму ён забраўся ў яе жыллё, як яго клічуць. Хлопец адмоўчваўся, таму жанчына выклікала міліцыю.

Праваахоўнікі высветлілі, што хлопец — адзінаццацікласнік мясцовай школы. Па словах старшага ўчастковага інспектара ІСН Веткаўскага РАУС маёра Сяргея Сахоўскага, хлопца добра характарызуюць па месцы вучобы і ён не стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Яго бацькі — даволі паважаныя жыхары раёна.

Падлетак распавёў, што ведаў ад сваіх аднагодкаў: у доме каля можна пажывіцца цыгарэтамі. Ён падабраў ключ да замка і забраўся ў дом. Але, пабачыўшы гаспадыню, ад нечаканасці аслупянеў.

На хлопца пачалі крымінальную справу па факце замаху на крадзеж. Падлетка перадалі бацькам і ўзялі з яго падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі